навіны

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да суда, дзе разглядаюць справу журналіста Ігара Ільяша

Дыпламаты Аўстрыі, Чэхіі, Еўразвязу, Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі і Вялікай Брытаніі каля Менгарсуда, дзе разглядаюць справу Ігара Ільяша. 21 лютага 2025 года
Дыпламаты Аўстрыі, Чэхіі, Еўразвязу, Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі і Вялікай Брытаніі каля Менгарсуда, дзе разглядаюць справу Ігара Ільяша. 21 лютага 2025 года. Фота: facebook.com/EmbassyofSwedeninMinsk
podpis źródła zdjęcia

Дыпламаты Аўстрыі, Бельгіі, Вялікай Брытаніі, Еўразвязу, Нідэрландаў, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі і Швецыі прыйшлі да будынку Менгарсуда, дзе 21 лютага пачалі судзіць палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша. Пра гэта паведамляе амбасада Швецыі ў Менску.

«Дыпламаты сёння ля будынку Менскага гарадскога суда, дзе судзілі палітычнага зняволенага Ігара Ільяша за каментары пра палітычна матываванае зняволенне яго жонкі Кацярыны Бахвалавай [Андрэевай. – Заўв. рэд.] і садзейнічанне Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.

Свабода слова павінна быць гарантаваная. Журналістыка – гэта не злачынства. Цяпер у Беларусі за кратамі 39 супрацоўнікаў медыя. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна», – піша амбасада Швецыі ў Беларусі пад здымкам з еўрапейскімі прадстаўнікамі каля суда.

Ігара Ільяша вінавацяць у дыскрэдытацыі Беларусі і спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці. Судзіць яго будзе Сяргей Кацар.

Пра затрыманне Ігара Ільяша сталася вядома 22 кастрычніка. Праз месяц яго прызналі палітвязнем.

Ігар Ільяш – муж палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, якую пакаралі ў Беларусі васьмю гадамі і трыма месяцамі калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за здраду дзяржаве і дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Журналістку затрымалі 15 лістапада 2020 года падчас стрыму з маршу памяці забітага Рамана Бандарэнкі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10