Праекты з беларускімі каранямі трапілі ў топ-10 найбольш перспектыўных стартапаў у Польшчы паводле версіі парталу Eu-startups.com. Адзін з іх дапамагае ў раслінаводстве, другі падбірае мэблю для памяшкання.
З дзесяці стартапаў у спіс трапілі беларускія паводле паходжання кампанія «Cropler» і праект «Plain», адзначае «Most».
«Cropler» спецыялізуецца на дакладным земляробстве на падставе штучнага інтэлекту. Кампанію заснавалі ў 2023 годзе айцішнікі Мікіта Бедункевіч і Ягор Вярбіцкі разам з аграномам Філіпам Кандраценкам. Праграмы кампаніі здольныя назіраць стан пасеваў, выкарыстоўваючы ўстаноўленыя на палях камеры і датчыкі вільготнасці глебы. Сэрвіс аналізуе звесткі і дапамагае прымаць пастановы, у тым ліку павялічваючы эфектыўнасць ужывання ўгнаенняў і хімічных сродкаў. Стартап прыцягнуў фінансаванне памерам 150 тысяч еўраў.
«Plain» прапануе ШІ-памочнік для падбору мэблі, якая адпавядае бюджэту, стылю і прасторы карыстальнікаў. Праграмы праекту могуць выкарыстоўваць як пакупнікі, гэтак і прадаўцы мэблі. Заснаваны ў 2024 годзе стартап прыцягнуў фінансаванне на 116 тысяч еўраў.
Як сведчыць польскі ZUS, у Польшчы легальна працуюць 1,2 мільёна замежнікаў, больш за 135 тысячаў з іх – беларусы. Больш – толькі ўкраінцаў (больш за 1 мільён).
Якуб Хруст belsat.eu