навіны

Беларусаў і расейцаў планавалі забяспечыць бульбай, але не атрымалася. Вось каго вінавацяць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У рамках праграмы так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі «Інавацыйнае развіццё вытворчасці бульбы і тапінамбуру» магло быць выкрадзена больш як 67 млн расейскіх рублёў. У злачынстве абвінавачваецца гендырэктар і заснавальнік ТАА «Агрисовгаз инжиниринг» Сяргей Скрыпнікаў, які падаў чужыя справаздачы аб даследаваннях.

Як паведамляе «Коммерсантъ», Сяргей Скрыпнікаў абвінавачваецца ў асабліва буйным махлярстве (ч. 4 арт. 159 КК РФ), учыненым у рамках рэалізацыі праграмы гэтак званай Саюзнай дзяржавы «Інавацыйнае развіццё вытворчасці бульбы і тапінамбуру на 2012–2015 гады». Мэтамі праграмы было забеспячэнне жыхароў Беларусі і Расеі высакаякаснай бульбай уласнай вытворчасці і выпуск прадуктаў здаровага харчавання з тапінамбуру. Кошт праграмы ацэньваўся на 7,5 млрд расейскіх рублёў. Пры гэтым бюджэтныя сродкі Саюзнай дзяржавы ў аб'ёме 1,5 млрд пайшлі на выкананне навукова-даследчых і даследна-канструктарскіх працаў.

Для іх у снежні 2015 года Дэпартамент раслінаводства, хімізацыі і абароны раслінаў Мінсельгасу РФ і Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя Ціміразева падпісвалі кантракт на 560 млн расейскіх рублёў. Скрыпнікаў, які выступаў падраднікам, зрабіў дзесяць справаздачаў аб навукова-даследчых працах для рэалізацыі праграмы, «выкананне якіх не панесла фінансавых выдаткаў», але за якія ён атрымаў грошы. Памер шкоды ацэньваецца на больш як 69 млн расейскіх рублёў. Апошнія паўтара года Скрыпнікава трымаюць у СІЗА.

Бульба. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Freepik
Беларусы сталі спажываць менш бульбы. Бо разбагацелі, кажуць улады навіны

Сама праграма Саюзнай дзяржавы ў цэлым была не выкананая.

Нагадаем, што ўрад Беларусі ў снежні 2024 года на тры месяцы ўвёў ліцэнзаванне вывазу бульбы за мяжу. Мэта ліцэнзавання – забеспячэнне ёю ў поўным абʼёме ў міжсезонны перыяд унутранага рынку. У студзені 2025 года Савет міністраў таксама прыняў пастанову аб ліцэнзаванні вывазу з краіны белакачаннай капусты, морквы, рэпчатай цыбулі, сталовых буракоў, яблыкаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10