навіны

Фігурантаў справы аб падрыве самалёта ў Мачулішчах залучылі ў спіс «тэрарыстаў»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Зеркало»
podpis źródła zdjęcia

КДБ размясціў у сваім Telegram-канале абноўлены «пералік асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

У спіс дадалі фігурантаў справы аб падрыве расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах – грамадзянін Расеі і Украіны Мікалай Швец, а таксама грамадзяне Беларусі Міхаіл Дзёмін, Сяргей Лапараў, Алег Сычоў, Яўгенія Тачыцкая і Віталь Якуцік.


Акрамя Алега Сычова, які адбывае 9-гадовы тэрмін у калоніі, усе іншыя асобы, залучаныя ў спіс, цяпер не ў Беларусі, іх засудзілі завочна.


Нагадаем, што суд у «справе Мачулішчаў» праходзіў у закрытым рэжыме з 19 жніўня. Дванаццаці фігурантам ставілі ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі, сярод якіх – «Акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289 КК) і «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Большасць фігурантаў судзілі завочна. Іх абвінавацілі ў здзяйсненні дыверсіі ў Мачулішчах у лютым 2023 года, падчас якой быў пашкоджаны расейскі самалёт А-50.


Найбольшы тэрмін атрымаў грамадзянін Украіны Мікалай Швец – прапаганда называла яго выканаўцам дыверсіі. У чэрвені 2024 года ён быў вызвалены на падставе абмену з Украінай. Яго судзілі завочна.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10