навіны

Спецпасланнік Трампа правёў першыя сустрэчы ў Кіеве

Сустрэча Кіта Келага з Андрэем Ермаком.
Сустрэча Кіта Келага з Андрэем Ермаком. Фота: Press Service Of The President Of Ukraine/AP Photo/picture alliance
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае намер прыняць Кіта Келага 20 лютага.

Кіт Келаг ужо паспеў пагаварыць з кіраўнікамі ўкраінскіх выведных службаў і спецслужбаў, кіраўніком Офісу прэзідэнта Украіны Андрэем Ермаком, а таксама галоўнакамандуючым ЗСУ Аляксандрам Сырскім.


«Для нас вельмі важна, каб сустрэча і ўвогуле праца з Амерыкаю была канструктыўная. Разам з Амерыкай і Еўропаю свет можа быць больш надзейным, і гэта нашая мэта», – заявіў Зяленскі.


Тым часам прэзідэнт ЗША Доналд Трамп ізноў выступіў з крытыкай у адрас Зяленскага. Ён абвінаваціў Кіеў у зрыве пагаднення ў справе рэдказямельных металаў. Паводле «Reuters», Белы дом можа паспрабаваць заключыць з Украінаю спрошчаную ўгоду, а абмеркаванне дэталяў адкласці. Гэтае пытанне можа быць узнятае падчас сустрэчы Зяленскага з Келагам.

Уладзімір Зяленскі. Фота: eurointegration.com.ua
Уладзімір Зяленскі. Фота: eurointegration.com.ua

Нагадаем: 18 лютага ў Саудаўскай Аравіі паміж дэлегацыямі РФ і ЗША прайшлі перамовы пра заканчэнне вайны ва Украіне.


Што важна, перамовы ў Эр-Рыядзе паміж Вашынгтонам і Масквой адбыліся праз некалькі дзён пасля таго, як віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс на Мюнхенскай канферэнцыі ды іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі рэзка раскрытыкавалі Еўразвяз. Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг даў Еўропе зразумець, што яна не будзе прысутнічаць на перамовах.


Падчас перамоваў рыторыка некаторых расейскіх чыноўнікаў рабілася ўсё больш агрэсіўная. Гэтак, прэс-сакратарка МЗС РФ Марыя Захарава прыгразіла еўрапейскім краінам, што «дапамога кіеўскаму рэжыму можа адгукнуцца шмат якім прадстаўнікам еўрапейскі элітаў», а намеснік міністра замежных справаў РФ Аляксандр Грушко заявіў, што «роля ЕЗ у перамовах для ўкраінскага ўрэгулявання выключаная» і «цяпер нішто не сведчыць пра магчымы прарыў у стасунках з Еўропаю».


Па выніках перамоваў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў адзначыў, што паміж бакамі адбылася сур’ёзная размова наконт усіх пытанняў, якія яны хацелі закрануць.


У сваю чаргу ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША заявілі, што міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў і дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў пагадзіліся стварыць механізм кансультацыяў для ліквідацыі «раздражняльнікаў» у стасунках РФ і ЗША, зарганізаваць перамоўныя групы для «ўрэгуляванні канфлікту» ва Украіне, а таксама дамовіліся пра будучую супрацу ў пытаннях, якія ўяўляюць агульны геапалітычны інтарэс.


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама адрэагаваў на правядзенне перамоваў у Саудаўскай Аравіі. Ён заявіў, што ЗША хочуць дагадзіць Пуціну, каб хутка дасягнуць поспеху ў перамовах, але тое, чаго яны хочуць, – «гэта проста прыпыненне агню, гэта не поспех».

Зяленскі адзначыў, што Украіне спрабуюць выставіць ультыматумы, але яна не пагодзіцца на іх.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10