У Віцебску будуць судзіць будаўніка, якога абвінавацілі паводле пяці артыкулаў, у тым ліку распальванне варожасці, у Менску пад палітычны пераслед трапіў айцішнік, ён нібыта заклікаў да санкцыяў, а ў Гомлі арыштавалі армянскую блогерку за «распаўсюд экстрэмізму». «Белсат» працягвае натаваць факты рэпрэсіяў, што не спыняюцца ў Беларусі з 2020 года.