Масавы перагляд прысудаў у Беларусі. Двухзначная інфляцыя: што будзе з коштамі

Сёння ў праграме прапануем вашай увазе матэрыялы па наступных тэмах і навінах:


  • Дональд Трамп выступіў з прамоваю пасля ўчорашняй сустрэчы ў Саўдаўскай Аравіі амерыканскай і расейскай дэлегацыяў. Шмат спрэчных заяваў і іх інтэрпрэтацыі медыяў.
  • У Кіеў прыбыў спецпрадстаўнік ЗША па Расеі і Украіне Кіт Кэлаг.
  • Эманюэль Макрон ладзіць у Парыжы другую сустрэчу лідараў краінаў Еўразвязу. Брусель узгадніў шаснаццаты пакет санкцыяў супраць Расеі. Прыняць яго збіраюцца 24 лютага, у трэццюю гадавіну пачатку поўнамасштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.
  • Вярхоўны суд: у Беларусі могуць перагледзіць некалькі тысяч выракаў.
  • Жэстачайшы кантроль за цэнамі працягваецца: чыноўнікі МАРГ распланавалі дапушчальны рост цэнаў па месяцах.
  • Літва спыніла транзіт рапсавага алею беларускай вытворчасці, які кампанія “Аграпрадукт” вырабляла з сыравіны, вырашчанай на акупаваных украінскіх тэрыторыях - добрая праца журналістаў БРЦ.
  • Ватыкан абвясціў, што ў 88-гадовага Папы Францішка дыягнаставалі двухбаковае запаленне лёгкіх. 
  • Пахаванні беларускіх дзеячаў на могілках у Беластоку пад пагрозаю: у пахаваных не засталося сваякоў, якія маглі б аплаціць арэнду месца спачыну.
  • Матэрыял пра кепскі стан дарог у Смілавічах і Фаніпалі.


На старонках Белсат Online звяртаем увагу на наступныя матэрыялы:


  • BEROC назваў асноўныя выклікі беларускай эканомікі.
  • Вашынгтон і #Менск рыхтуюць угоду, паводле якой з турмаў і калоніяў можа выйсці значная колькасць палітвязняў.
  • Рэакцыі на заявы Трампа пра Украіну.
  • Андрэй Хадановіч прэзентаваў кнігу вершаў да знакамітай оперы.