Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі выказаў упэўненасць, што палітвязні ніяк не будуць пагражаць цяперашняй уладзе, калі пасля вызвалення яны эмігруюць. Ён напісаў пра гэта ў сваім Telegram-канале, каментуючы артыкул «The New York Times» пра імаверную «вялікую ўгоду» паміж Менскам і Вашынгтонам.