навіны

У Беларусі рыхтуецца перагляд дзясяткаў тысяч прысудаў

Вярхоўны Суд Беларусі
Вярхоўны Суд Беларусі. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 17 лютага падпісаў Закон аб змяненні кодэксаў у пытаннях крымінальнай адказнасці, які карэктуе палажэнні Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Цяпер у Беларусі могуць быць перагледжаныя некалькі дзясяткаў тысяч прысудаў, паведаміў першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Валер Калінковіч.

Будуць перагледжаныя санкцыі 97 складаў злачынстваў. З іх 65 складаў дапоўненыя альтэрнатыўнымі, больш мяккімі відамі пакаранняў (24 склады дасюль утрымлівалі пазбаўленне волі як адзінае магчымае пакаранне). Яшчэ 32 склады змененыя ў частцы памеру пакаранняў.


Намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі сцвярджае, што змяненні ў закон скіраваныя на гуманізацыю і змякчэнне крымінальнай адказнасці.

,,

«На практыцы гэта будзе азначаць, што палажэнні абноўленага заканадаўства будуць ужывацца судамі не толькі пры разглядзе бягучых справаў, якія сёння – заўтра – паслязаўтра будуць паступаць на разгляд. Але і ў моц закону будуць падлягаць перагляду некалькі дзясяткаў тысяч прысудаў, вынесеных да ўступлення гэтага закону ў моц у межах старых крымінальна-прававых санкцыяў», – сказаў Валер Калінковіч.


Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: zhabinka.by

У Крымінальны кодэкс Беларусі хочуць дадаць артыкулы пра былога прэзідэнта

навіны

Паводле намесніка старшыні ВС, цяпер робяцца неабходныя арганізацыйныя захады, каб распачаць разгляд заяваў і прадстаўленняў крымінальна-выканаўчых органаў аб пераглядзе прысудаў.


Пасля таго як змяненні ў кодэксы набудуць моц, сярод іншага, жанчынам і самотным мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей у веку да 14 гадоў, а таксама няпоўнагадовым і інвалідам І групы, якія ўпершыню здзейснілі няцяжкія злачынствы, пазбаўленне волі не будзе прызначацца. Але гэтае паслабленне не будзе распаўсюджвацца на злачынствы гвалтоўныя і «экстрэмісцкага» кірунку.


Калі ўдзельнікам крымінальнага працэсу выступае няпоўнагадовы, цяпер будзе абавязковая прысутнасць педагога, псіхолага падчас допыту ці правядзення вочнай стаўкі і сведчання на месцы.


Больш гнуткімі маюць стаць пакаранні за «наркатычныя» злачынствы: паводле артыкулу 328 прадугледжваецца ўвядзенне альтэрнатыўнага пакарання ў выглядзе арышту і абмежавання волі.


Асноўныя палажэнні закону набываюць моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання 17 лютага.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10