Naviny

Польшча хоча ўвесці біяметрыю пры рэгістрацыі на падачу дакументаў на візы

віза
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шэнгенская віза, выдадзеная Польшчай. Фота: Белсат

Консульскі дэпартамент МЗС Польшчы мае намер увесці дадатковую верыфікацыю ў выглядзе біяметрыі ўжо на этапе аўтарызацыі на сэрвісе для рэзервацыі датаў візіту для падачы дакументаў на візу, паведамляе «Rzeczpospolitа». Гэта павінна яшчэ больш ускладніць дзейнасць візавых пасярэднікаў.