навіны

Асіповічы засталіся без вады – у горадзе прарвала трубу

Раздача вады ў Асіповічах
Раздача вады ў Асіповічах пасля аварыі на водаправодзе. 19 лютага 2025 года. Крыніца: osip_kray / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Каля 3-й гадзіны ночы 19 лютага ў Асіповічах адбылася аварыя на водаправодзе непадалёк дому № 39 на вуліцы Калініна, паведаміў старшыня Асіповіцкага райвыканкаму Андрэй Дубінчык. У выніку амаль увесь горад застаўся без вады.

Была спыненая падача вады 16 тысячам спажыўцоў і 78 прадпрыемствам і арганізацыям. Цеплазабеспячэнне не спынялася.


Паводле мясцовага водаканалу, лакалізацыя месца пашкоджання трубы была ўскладненая прамерзлым грунтам, аднак прарыў усё ж знайшлі да 10-й гадзіны раніцы і пачалі рамонт.


Каб забяспечыць горад вадой ва ўмовах аварыі, выкарысталі водазаборы «Паўночны» і «Паўднёвы», арганізавалі дастаўку вады цыстэрнамі ў розныя раёны Асіповічаў, у прыватнасці – у дзіцячыя садкі і школы.


Пра адсутнасць водазабеспячэння насельніцтва Асіповічаў было праінфармаванае СМС-рассылкай ад МНС.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10