навіны

Суд над сем’ямі і «экстрэмісцкая» кулінарыя. Навіны рэпрэсіяў 18 лютага

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае сачыць за навінамі рэпрэсіяў у Беларусі ў дачыненні да людзей, якія супрацьстаяць гвалту, фальсіфікацыям і вайне.

Мікалай Шугаеў у клініцы. Фота: Телеканал Дождь / Telegram

Стала вядома, якога грамадзяніна ЗША вызвалілі разам з Кузнечыкам і Маўшук

навіны

У Буда-Кашалёве 13 лютага за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі дырэктарку школы, намесніцу кіраўніка райкама «Белай Русі» Алену Некрашэвіч. На некалькіх апошніх выбарах жанчына ўваходзіла ў склад участковых выбарчых камісіяў. У лістападзе 2024 года яна стала пераможцай абласнога фестывалю кіраўнічага майстэрства «Менеджмент у адукацыі: ідэі, рашэнні, перспектывы». Суддзя – Канстанцін Скорын.

25 лютага ў судзе Мазырскага раёну прызначаны пачатак разгляду крымінальнай справы за «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку ў дачыненні да фотаграфкі Анастасіі Ахраменкі. Судовы працэс у закрытым рэжыме будзе ўзначальваць суддзя Анатоль Стрэльчанка. Апошняя актыўнасць зняволенай у сацыяльных сетках была каля месяца таму.

Таксама 25 лютага, але ўжо ў судзе Кобрынскага раёну, будуць судзіць двух братоў і сямейную пару з Кобрына – Віктара і Іллю Ціханенкаў ды Дзмітрыя і Наталлю Кубарэцкіх. Іх вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Працэс будзе весці суддзя Аляксей Кміта.

26 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну Менску пачнуць судзіць былога адміністратара некалі найбуйнейшай беларускай суполкі «Укантакце» «Мы за вялікую Беларусь» і арганізатара сустрэчы «Марш мільёнаў» Сяргея Паўлюкевіча. Яго затрымлівалі яшчэ ў 2010 і 2011 гадах і пасля катаванняў змушалі да супрацы з КДБ. Судзіць яго будзе Марыя Батвінка.

Папраўчая калонія ў Бабруйску. Фота: komkur.info

Нобэлеўскія лаўрэаты заклікалі сусветных лідараў дапамагчы вызваліць беларускіх палітвязняў

навіны

Прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі Вольга Зазулінская паведаміла пра сурʼёзныя праблемы са здароўем палітзняволенай Вольгі Маёравай, якая можа цалкам страціць зрок. У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты. Маёрава звярталася па дапамогу, але медчастка калоніі адмовіла ў лячэнні. А праз статус «тэрарысткі» жанчыне не перадаюць лекаў ад родных.

Таксама журналіст Ігар Карней у зняволенні схуднеў ужо на 15 кілаграмаў, але, як паведаміла дасведчаная крыніца, палітвязень трымаецца, шмат чытае і размаўляе з сукамернікамі. Са снежня 2024 года Карней утрымліваецца ў магілёўскім СІЗА, адтуль яго «на некалькі дзён прывозілі ў СІЗА КДБ у Менску, а потым ізноў вярнулі ў Магілёў».

Улады прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал з кулінарнымі рэцэптамі «ВСЁ СНАЧАЛА», на які падпісаныя крыху больш як 2 тысячы чалавек. Таксама Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі сацсеткі грамадскага праекту для настаўнікаў «Nastaunik.іnfo», музычная кампазіцыя «Жыве Беларусь» гурта «Elysium», сайт і старонкі праекту «Digital Intelligence Team» у сацсетках.

Апроч таго, у спіс трапілі Telegram-каналы «ЗСУ квадратноголовий пiксель», «Наружка Могилев», «mopmilby», Facebook-старонкі «Марина Зелёная», «Перакулены клас + ДН. Матэрыялы для ўрокаў», Instagram старонка «freedom_way_to_belarus», Facebook-старонка «НIЯКАЙ IНТЭГРА старонкі ва «Укантакце» «Антология Сибирского Панка», «Это Пинск», сайт і сацсеткі праекту «horki.іnfo».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10