Рэжым рыхтуе аблаву на "дармаедаў"

Галоўныя навіны сённяшняга дня па версіі "Белсату": 


  • Кіеў вінаваціць Беларусь у дапамозе пры стварэнні ракетаў для ўдараў па Украіне.
  • У Саўдаўскай Аравіі пачаліся перамовы дэлегацыяў ЗША і Расеі. Рыхтуюць глебу для сустрэчы Трампа і Пуціна. Зяленскі раней казаў, што Украіна не прызнае ніякіх перамоваў без яе ўдзелу.
  • ВУП у студзені ў гадавым вымярэнні вырас на 3,7%. Агулам пра стан эканомікі – справаздача Beroc.
  • Рэжым Лукашэнкі рыхтуе аблаву на "дармаедаў". Пра будучыя рэйды паведаміў лукашэнкаўскі міністр унутраных справаў Іван Кубракоў.
  • Праблемы са здароўем у беларускіх палітвязняў: Вольга Маёрава ў калоніі можа згубіць зрок, праблемы са здароўем мае зняволены журналіст Ігар Карней.
  • У Менск прыехаў галоўнакамандуючы лівійскай арміяй Халіфа Бэлькасім Хафтар. У аэрапорце яго сустракаў кіраўнік КДБ Іван Церцель. 
  • Рыхтуемся да дня роднай мовы ў Беларусі.
  • Беларускі футбаліст Ілля Шкурын стане гульцом варшаўскай "Легіі"? Сталічны клуб гатовы заплаціць за яго 1,5 млн еўраў.


У рубрыцы Белсат Online абгаворваем наступныя тэмы:


  • Мірныя перамовы наконт Украіны: лёс Беларусі вызначаць без беларусаў?
  • ЗША змяняюць стратэгію у дачыненні да Беларусі.
  • Лукашенка пачаў абяцаць бізнесу "жорсткае падтрыманне".
  • Беларускі прапаведнік у Варшаве дапамагае бедным.