Раніцай 18 лютага ў Саудаўскай Аравіі пачаліся перамовы паміж дэлегацыямі Расеі і ЗША, прысвечаныя ўрэгуляванню вайны ва Украіне. Сустрэча праходзіць у адным з палацаў каралеўскай сям’і – Дырыя ў комплексе Альбасатын.
Расейскую дэлегацыю прадстаўляюць міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў, памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў і кіраўнік Расейскага фонду беспасярэдніх інвестыцыяў Кірыл Дзмітрыеў. З боку ЗША ўдзельнічаюць дзяржсакратар Маркаў Руб’ёў, дарадца Доналда Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолц і адмысловы пасланнік Белага дому на Блізкім Усходзе Стыў Ўіткаф.
Саудаўская Аравія выступае ў якасці пасярэдніка, яе прадстаўляюць міністр замежных справаў Файсаль бін Фархан Аль Сауд і дарадца па нацыянальнай бяспецы Мусаід бін Мухамэд Аль Айбан.
Адная з галоўных тэмаў на перамовах – магчымасць арганізацыі асабістай сустрэчы паміж Уладзімірам Пуціным і Доналдам Трампам.
Украінская дэлегацыя не прысутнічае на сустрэчы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не ведала пра будучыя перамовы ў Саудаўскай Аравіі. Ён падкрэсліў, што Украіна не будзе прымаць ніякіх дамоўленасцяў пра сябе без свайго ўдзелу, нават калі ЗША і Расея вядуць двухбаковыя перамовы. Зяленскі таксама адзначыў, што ўкраінская дэлегацыя зробіць афіцыйны візіт у Саудаўскую Аравію, гэта патрабуе рыхтаванняў і не звязанае з перамовамі паміж ЗША і Расеяй.
Нагадаем, што пра сустрэчу прадстаўнікоў США і Расеі ў Саудаўскай Аравіі стала вядома 15 лютага. Адной з мэтаў гэтай сустрэчы назвалася рыхтаванне да патэнцыйнага саміту паміж Доналдам Трампам і Уладзімірам Пуціным.
Раман Шавель belsat.eu