навіны

Лукашэнка падпісаў змяненні ў крымінальны і крымінальна-працэсуальны кодэксы

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: zhabinka.by
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: zhabinka.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 17 лютага падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў у пытаннях крымінальнай адказнасці», што карэктуе палажэнні Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў Рэспублікі Беларусь.

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў. Фота: belarus.by
Дэпутаты прынялі законапраект, што пашырае магчымасці судзіць палітэмігрантаў навіны

Былі перагледжаныя санкцыі 97 складаў злачынстваў. З іх 65 складаў дапоўненыя альтэрнатыўнымі больш мяккімі відамі пакаранняў (24 склады да цяперашняга часу ўтрымлівалі пазбаўленне волі як адзінае магчымае пакаранне). Яшчэ 32 склады змененыя ў частцы памеру пакаранняў.


Пасля таго як дакумент набудзе моц, жанчынам і самотным мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама няпоўнагадовым і інвалідам І групы, якія ўпершыню здзейснілі няцяжкія злачынствы, пазбаўленне волі не будзе прызначацца. Але гэтае паслабленне не будзе распаўсюджвацца на злачынствы гвалтоўныя і «экстрэмісцкага» кірунку.


Крымінальныя справы аб парушэнні правілаў дарожнага руху, якое выклікала прычыненне шкоды блізкім сваякам ці сямейнікам вінаватага ў ДТЗ, будуць распачынацца толькі паводле заявы пацярпелых. Такі падыход нібыта будзе спрыяць унутрысямейнаму ўрэгуляванню канфлікту.


У законе асобная ўвага надаецца супрацьдзеянню кіберзлачыннасці. Прадугледжваецца магчымасць накладання арышту на грашовыя сродкі, якія ёсць сродкам злачынства, што дазволіць аператыўна блакаваць скрадзеныя сумы на рахунках і забяспечваць іх вяртанне пацярпелым. Замацоўваецца таксама механізм блакавання нумароў мабільных тэлефонаў, фішынгавых сайтаў, іншых інтэрнэт-рэсурсаў, што выкарыстоўваюцца злачынцамі ў злачынных схемах.


Калі ўдзельнікам крымінальнага працэсу выступае няпоўнагадовы, цяпер будзе абавязковай прысутнасць педагога, псіхолага падчас допыту ці правядзення вочнай стаўкі і сведчання на месцы.


Больш гнуткімі павінны стаць пакаранні за «наркатычныя» злачынствы: паводле артыкулу 328 прадугледжваецца ўвядзенне альтэрнатыўнага пакарання ў выглядзе арышту і абмежавання волі.


Пералік злачынстваў, здзяйсненне якіх грамадзянамі Беларусі за межамі краіны цягне за сабою крымінальную адказнасць, дапоўнены тэрарыстычнымі злачынствамі, а таксама звязанымі з распальваннем варожасці, дыскрэдытацыяй Беларусі, знявагаю прэзідэнта, здзек з дзяржаўных сімвалаў.


Генеральнаму пракурору і ягоным намеснікам надаюцца выключныя правы падаўжаць тэрміны папярэдняга следства больш як на 6 месяцаў.


Прадугледжана ўвядзенне ў Крымінальны кодэкс новых артыкулаў: арт. 366-1 – «Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў»; арт. 367 «Паклёп на прэзідэнта» будзе дапоўнены «паклёпам на былога прэзідэнта»; арт. 368 «Знявага прэзідэнта» – «знявагаю былога прэзідэнта».


Асноўныя палажэнні закону набываюць моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10