навіны

У рухавік самалёта «Белавіі», што ляцеў з Масквы ў Берасце, трапіла птушка

Самалёт «Boeing 737-800» у парку «Белавіі»
Самалёт «Boeing 737-800» у парку «Белавіі». Фота: holiday.by
podpis źródła zdjęcia

Пры заходзе на пасадку самалёта «Embraer-175» (бартавы нумар EW-512РО), што ляцеў з Масквы ў Берасце 17 лютага (рэйс B2-912), у рухавік лайнера трапіла птушка, паведамляе «Белавія».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belavia.com
Беларусь хоча аднавіць авіязносіны з Еўропай навіны

Самалёт не атрымаў бачных пашкоджанняў і паспяхова прызямліўся, аднак для гарантавання бяспекі далейшых палётаў пастанавілі правесці дадатковы тэхнічны агляд судна.


У выніку «Embraer-175» быў заменены на іншы самалёт – «Boeing-737», што выклікала змяненні ў раскладзе. Затрыманне кожнага з рэйсаў B2-913 (Берасце – Масква), B2-914 (Масква – Гомель), B2-915 (Гомель – Масква), B2-916 (Масква – Менск) перавысіць 4 гадзіны.


29 снежня ў Паўднёвай Карэі падчас пасадкі самалёт «Boeing 737-800» рэйсу 7C2216 авіякампаніі «Jeju Air» праляцеў міма ўзлётна-пасадачнай паласы і ўрэзаўся ў агароджу, пасля чаго загарэўся. Паводле папярэдняй інфармацыі, катастрофа адбылася праз няспраўнасць шасі, выкліканую сутыкненнем з птушкамі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10