Коля Лукашэнка адмовіўся падтрымаць бацьку. Беларускі электрамабіль і СССР

Коля Лукашэнка адмовіўся падтрымаць бацьку ў Беларусі. Беларускі электрамабіль «Belgee EX50» на старце. Аляксандр Лукашэнка наведаў МАЗ, а суперпраект СССР аднавілі ў Вялікай Брытаніі. Астэроід «2024 YR4» пагражае Зямлі і «Meta Orion». Тэхналогіі ад «Навіны з будучыні».

Беларускія аўтобусы МАЗ вядомыя ў свеце тым, што рэгулярна гараць. Калі Лукашэнка нядаўна наведаў прадпрыемства, я адразу падумала, што пасля візіту нешта зменіцца. І сапраўды.


МАЗ – гонар беларускага машынабудавання. Мазаўскія аўтобусы – гэта не транспарт-няўгледка, які ціха робіць сваю працу, гэта – транспарт-агонь. Калі не агонь, то хаця б дым. Ён мог бы незаўважна рабіць сваю працу – вазіць людзей, як і ўсе іншыя аўтобусы, але ён больш чым проста гарадскі транспарт, ён – аўтобус-атракцыён, адрэналін. Колькі эмоцыяў ён падараваў пасажырам і кіроўцам, колькі спазненняў на працу і колькі аповедаў у кампаніях і медыях!

Пасля таго як Лукашэнка наведаў МАЗ, нешта памацаў і пакруціў, гарэць пачалі… тралейбусы.


Як так сталася, глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.