навіны

У Расею могуць вярнуцца плацежныя сістэмы «Visa» і «Mastercard»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: aviata.kz
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: aviata.kz
podpis źródła zdjęcia

Найбліжэйшым часам у Расеі зноў можна будзе карыстацца картамі «Visa» і «Mastercard». Пра гэта паведаміў кіраўнік камітэту Дзярждумы РФ у пытаннях фінансавага рынку Анатоль Аксакаў.

«"Visa" і "Mastercard" у хуткім часе вернуцца ў Расею і будуць прапаноўваць свае паслугі», – перадае заяву Аксакава ТАСС.

Аксакаў адзначыў, што кампаніі «Visa» і «Mastercard» страцілі значную частку аўдыторыі ў Расеі і будуць імкнуцца вярнуцца на гэты рынак, але гэта будзе складана зрабіць.

«Visa» і «Mastercard» не працуюць у Расеі з сакавіка 2022 года ў звязку з пачаткам вайны ва Украіне. Карты гэтых плацежных сістэмаў, выпушчаныя расейскімі банкамі, працавалі ўнутры краіны, але разлічыцца імі за мяжой або ў замежных онлайн-крамах было немагчыма (у тым ліку і ў Беларусі).

У той жа час «Visa» і «Mastercard» не сыходзілі з рынку нашай краіны, аднак улады Беларусі пачалі развіваць уласную плацежную сістэму «Белкарт». А на фоне санкцыяў актывізавалася супраца беларускай плацежнай сістэмы з расейскай сістэмай «Мир».

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10