навіны

За пратэсты судзяць вядомую фітнес-інструктарку

Фітнес-інструктарка Наталля Наважылава. Фота: citydog.io
Фітнес-інструктарка Наталля Наважылава. Фота: citydog.io
podpis źródła zdjęcia

У сталіцы пачынаецца суд над вядомай фітнес-інструктаркай міжнароднага класу Наталляй Наважылавай. 

17 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць Наталлі Наважылавай, паведамляе «Вясна».

Яе абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Гэты артыкул часта ўжываецца супраць удзельнікаў пратэстаў і атрымаў назву «народны». Суддзёй у справе выступае Кацярына Мурашка.

Ініцыялы падсуднай супадаюць з ініцыяламі знакамітай фітнес-інструктаркі міжнароднага класу катэгорыі «Elite» Наталлі Наважылавай. Яна кіруе міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Федэрацыя фітнесу», мае ступень майстаркі спорту па спартовай гімнастыцы, была чэмпіёнкай СССР і заснавальніцай Нацыянальнай школы фітнес-трэнераў. Акрамя гэтага, Наважылава ёсць афіцыйнай прадстаўніцай фітнес-праграмаў сусветных брэндаў «Reebok» і «Nike».

Яна актыўна займалася прапагандай здаровага ладу жыцця і арганізоўвала ўсебеларускія канферэнцыі на гэтую тэму. За свой унёсак у развіццё фітнесу і папулярызацыю спорту Наважылава была адзначаная Ганаровай граматай ад Лукашэнкі.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10