навіны

НАУ перадало дасье на 7 чальцоў ЦВК для ўлучэння іх у санкцыйныя спісы ЕЗ

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Каманда НАУ перадала дасье на сем чальцоў ЦВК для ўнясення ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага Звязу. Пра гэта паведамляе кіраўнік НАУ і намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка.

«Дасье на гэтых людзей – гэта не проста абгрунтаванне санкцыяў, гэта матэрыялы, што лягуць у аснову будучых крымінальных справаў. Мы ўжо ўнеслі гэтыя прапановы і разлічваем, што хутка пастанова ЕЗ будзе прынятая», – піша Павел Латушка.

Чальцоў ЦВК прапануецца дадаць у санкцыйныя спісы за фальсіфікацыю выбараў.

У дакументах НАУ наступныя людзі:

Дук Дзяніс Уладзіміравіч. Чалец ЦВК. Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Аркадзя Куляшова;


Ткачоў Аляксандр Генадзевіч. Чалец ЦВК. Намеснік генеральнага дырэктара справах бяспекі, рэжыму і кадраў вытворчага аб'яднання «Беларуснафта»;


Южык Аляксандр Уладзіміравіч. Чалец ЦВК. Першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму;


Башан Аляксей Уладзіміравіч. Чалец ЦВК. Намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, першы намеснік начальніка Акадэміі МУС, палкоўнік міліцыі;


Балдоўская Алена Анатольеўна. Чалец ЦВК. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі;


Кунцэвіч Алена Канстанцінаўна. Чалец ЦВК. Першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Менскага аблвыканкаму;


Фядосенка Кацярына Аляксандраўна. Чалец ЦВК. Начальнік аддзелу ў рабоце са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў Гарадзенскага аблвыканкаму.

«Тэрор, зверствы, масавыя рэпрэсіі – гэта ўсё тое, з чым сёння асацыюецца рэжым Лукашэнкі. І ёсць людзі, якія паставілі подпісы пад тым, каб гэта працягвалася найбліжэйшыя пяць гадоў. Гэта супрацоўнікі так званай Цэнтральнай выбарчай камісіі – органа, што спецыялізуецца ў Беларусі на фальсіфікацыях выбараў. Людзі, якія робяць з выбараў трагічны цырк.

У цырк купляюць квіткі? А мы за цырк, арганізаваны імі, прапануем ім квіткі ў санкцыйны свет. Галоўнае ўражанне – не ездзіць за мяжу. А ключавая прыгода – магчымасць крымінальнай справы ў новай Беларусі», – адзначыў Павел Латушка.

У санкцыйных прапановах НАУ таксама прадстаўнікі дзяржорганаў і прапаганды, адказныя за дэзынфармацыю беларускага грамадства. Асобным блокам на разгляд ЕЗ перададзеныя прапановы наконт увядзення эканамічных санкцыяў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10