ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам

Галоўныя падзеі суботы паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм "Белсату" такія:


  • ЗША спрабуюць дамовіцца з Лукашэнкам наконт вызвалення вялікай колькасці палітвязняў у абмен на зняццё санкцый.
  • Мюнхенская канферэнцыя бяспекі, дзень другі: Беларусь на парадку дня. 
  • Зяленскі: Расея можа размясціць у Беларусі да 150 тысяч вайскоўцаў.
  • Сёлета на мяжы затрымалі ўжо некалькі дзясяткаў беларусаў
  • Сёння – гадавіна вываду савецкіх войскаў з Аўганістану. Гэта дзень памяці загінулых на чужой вайне беларусаў.
  • Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце-2025” стаў паэт Кастусь Цвірка.
  • Беларуская футбольная дружына "Пагоня" гуляе спарынг з адной з самых медыйных каманд Варшавы. 


У Белсат Online размаўляем на наступныя тэмы:


  • Ці гатовая Еўропа абараніць сябе? Засцярогі наконт магчымасці новай Мюнхенскай змовы.
  • Інтэрвʼю з былым палітвязнем Сяргеем Гунем.
  • Беластоцкія Sw@da х Niczos – другія ў польскім адборы на Еўрабачанне.
  • Лукашэнка падпісаў абнаўленні ў законе аб дарожным руху. Цяпер на трактарах можна ездзіць 17-гадовым.