У Польшчы 14 лютага адбыўся фінальны канцэрт кваліфікацыі на «Еўрабачанне-2025» у Базелі. Падляшскі дуэт Sw@da х Niczos з песняю «Lusterka» заняў другое месца ў глядацкім sms-галасаванні.
Агулам дуэт атрымаў 23,69 % галасоў. Музыкі апавялі ў эфіры, што спяваюць на падляскай мове, а свой стыль называюць «Podlasie bounce».
Sw@da, або Віктар Шчыгел – польска-калумбійскі прадзюсар, жыве ў Беластоку. Разам з Niczos – этнічнаю полькаю Нікаю Юрчук – адлюстроўваюць у сваёй творчасці культуру Падляшша, спалучаючы сучасныя рытмы з мясцовым фальклорам.
Ніка Юрчук піша тэксты, а Sw@da аранжуе кампазіцыі.
Надоечы Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла Instagram-старонку Sw@da у спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Фаварыткаю гледачоў сталася Юстына Стэчкоўска, якая і рэпрэзентуе Польшчу на «Еўрабачанні-2025» з песняю «Gaja». Спявачка набрала 39,32 % галасоў. Ейную перамогу прагназавалі букмекеры.
Марыя Міхалевіч belsat.eu