навіны

«Радыяцыйная абстаноўка стабільная». Чыноўнік пракаментаваў падзенне дрона на ЧАЭС

Пашкоджанне саркафагу ў выніку ўдару расейскага дрона
Пашкоджанне саркафагу ў выніку ўдару расейскага дрона. Фота: IAEA - International Atomic Energy Agency / Х
podpis źródła zdjęcia

Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Гомельскай вобласці стабільная. Пра гэта пасля атакі дрона на Чарнобыльскую АЭС заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення ў спаве праблемаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкаму Дзмітрый Руткоўскі, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельщина официально».

«Нашыя спецыялісты супольна з філіялам "Гомельаблгідрамет" і Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам на сталай аснове праводзяць маніторынг магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў рэгіёне. На дзень 14 лютага радыяцыйная абстаноўка стабільная, магутнасць дозы гама-выпраменьвання на пунктах назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням», – сказаў Дзмітрый Руткоўскі.

Тое, што здарылася, тэлеграм-канал чыноўнікаў Гомельскага аблвыканкаму называе інцыдэнтам.

Атака дрона на ЧАЭС адбылася ўначы 14 лютага. Выбух пасля сутыкнення дрона з саркафагам на АЭС чулі эксперты МАгАтЭ. Таксама яны падзяліліся фота з пажарам на даху саркафага.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што гэта не расейскі дрон атакаваў ЧАЭС. Пры гэтым расейскія дроны рэгулярна атакуюць Украіну і ў тым ліку залятаюць на тэрыторыю Беларусі. Адзін з іх упаў у цэнтры Хойнікаў 9 лютага.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10