Пуцін рыхтуе вайну супраць NATO

Прапануем вашай увазе галоўныя навіны сённяшняга дня па версіі "Белсату":


  • КПП "Бераставіца" на мяжы з Польшчаю адкрылі пасля рэстаўрацыі, але сэнсу гэта не мае, бо “Баброўнікі” па польскім баку закрытыя, і адкрываць іх не плануюць.
  • На Мюнхенскай канферэнцыі Зяленскі заявіў, што мае намер абмеркаваць з Дональдам Трампам тое, “што расейцы збіраюцца зрабіць з Беларуссю”. Пуцін рыхтуе вайну супраць NATO? 
  • Расейскі беспілотнік уначы атакаваў і прабіў абарончы саркафаг над Чарнобыльскай АЭС. Якую небяспеку гэта нясе, у тым ліку для Беларусі?
  • А Лукашэнка паехаў паглядзець на прадукцыю “Інтэграла”. Паводле расследавання БРЦ, гэтае менскае прадпрыемства вырабляе вялікую частку мікрасхемаў, якія Расея выкарыстоўвае для стварэння ракет.
  • У Менску пачалі судзіць працаўніка мытні Віктара Верабʼёва. Яго абвінавачваюць паводле пяці крымінальных арыткулаў, у тым ліку ў здрадзе дзяржаве.
  • Дзень святога Валянціна ў свеце і ў Беларусі.
  • Выхад новага альбому ‪NAVIBAND‬ 
  • Польшча выбірае прадстаўніка на Еўрабачанне

У Рубрыцы Белсат Online сёння гаворым пра падвышэнне мытаў на аўто, як улады штучна ствараюць ажыятаж на хвалебную кнігу пра Лукашэнку, гісторыі кахання былых палітвязняў.