навіны

Былы муж Ціманоўскай дасць інтэрв'ю Азаронку

Арсеній Зданевіч
Арсеній Зданевіч. Фота: @arseni_zdanevich
podpis źródła zdjęcia

Былы муж беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай Арсеній Зданевіч дасць інтэрв'ю прапагандысту Грыгорыю Азаронку 14 лютага. Як вынікае з анонсу, абмяркоўваць будуць Ціманоўскую.

«Пагаворым пра скандал, які выліўся вакол Ціманоўскай», – піша Грыгорый Азаронак.

Раней Крысціна Ціманоўская заўважыла, што Арсеній Зданевіч застаецца ў Беларусі. Тады яна апублікавала сторыз у Instagram і заклікала сілавікоў затрымаць яго за ўдзел у пратэстах і махлярства. Пад махлярствам яна мела на ўвазе аўтамабільны бізнес: ён падмануў людзей і, паводле Ціманоўскай, застаўся вінен ёй $ 33 тысячы.

Пасля допісу Следчы камітэт Беларусі звярнуў на яго ўвагу.

«Разглядаецца пытанне пра магчымае прыцягненне [Арсенія] Зданевіча да ўстаноўленай законам адказнасці. Кожнаму факту супрацьпраўнай дзейнасці будзе дадзеная прынцыповая прававая ацэнка», – заявілі ў СК.

СК можа прыцягнуць Зданевіча да адказнасці за «ўдзел у экстрэмісцкіх акцыях, скіраваных на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і дзейнай улады», выкарыстанне «адпаведнай сімволікі» і «здзяйсненне іншых дзеянняў, скіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці».


Абноўлена. Зданевіч расказаў прапагандысту, што не разумее, чаму адбыўся разлад з былой жонкаю:

«Чалавек, напэўна, абурыўся, што я выбраў родную краіну, а не застаўся ў Еўропе. Яна сюды не можа вярнуцца, таму пастанавіла напаскудзіць».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10