навіны

Чакаеце Sw@da x Niczos на «Еўрабачанні»? За іх можна прагаласаваць

Sw@da і Niczos
Sw@da і Niczos Фота: swadaniczos.art
podpis źródła zdjęcia

У Польшчы адбудзецца фінал адбору на «Еўрабачанне» 14 лютага. Сярод беларусаў стаўся папулярны дуэт з Падляшша Sw@da x Niczos, які змагаецца за квіток на «Еўрабачанне». Калі вы ў Польшчы і заўзееце за іх, то расказваем, як дапамагчы музыкам прабіцца на конкурс у Швейцарыю.

Фінал адбору пакажуць на «TVP2» і афіцыйным YouTube-канале Еўрапейскага трансляцыйнага звязу, пачатак – а 20:45 паводле Варшаве. Выступяць дзесяць фіналістаў, у тым ліку Sw@da x Niczos. Хто паедзе ад Польшчы на «Еўрабачанне» ў траўні, будзе вызначацца SMS-галасаваннем.

Тут вы можаце дастаць свае тэлефоны і прагаласаваць за спевакоў. Для гэтага трэба адправіць SMS-паведамленне з тэкстам «6», калі вы абіраеце Sw@da x Niczos, на нумар 7430.

Дуэт «Sw@da х Niczos». Фота: swadamusic / Instagram

«Доказ, што музыка мае моц». Дуэт «Sw@da х Niczos» – пра ўнясенне ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

навіны

Галасаваць можна будзе толькі 20 хвілін пасля выступу ўсіх удзельнікаў адбору. Гэта будзе прыкладна а 22:00.


Адправіць паведамленне можна толькі з польскага нумару тэлефона, а выслаць – да 20 SMS-паведамленняў. Праўда, за іх трэба будзе заплаціць – 4,92 злотых за кожнае.


Niczos – польская спявачка, а Sw@da – польска-калумбійскі творца, якія робяць «музыку беластоцкіх фавэлаў» і спяваюць po-swojomu.


Яны бяруць удзел у конкурсе з песняй «Lusterka». У ёй родныя гукі пачуюць і беларусы, і палякі, і ўкраінцы. Праз гэта, дарэчы, гурт стаў ледзь не скандальным. Людзі ў інтэрнэце сварацца, што чуюць беларускаю мову, другія кажуць, што ўкраінскую, а некаторыя палякі ўвогуле пішуць музыкам, каб спявалі на сапраўднай польскай мове, калі едуць ад краіны на «Еўрабачанне». А рэч проста ў падляшскай мове, якая сапраўды падобная і да беларускай, і да ўкраінскай.

Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10