У што Лукашэнка пачаў гуляць з ЗША? Вызваленне трох палітычных вязняў у Беларусі – звычайны гандаль закладнікамі ці штосьці большае? Што можа выйграць Лукашэнка? Пра гэта – у праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.
Трамп дабіўся вызвалення трох вязняў
Адміністрацыя Доналда Трампа дабілася ад Аляксандра Лукашэнкі вызвалення трох вязняў у Беларусі, у тым ліку аднаго амерыканца. Дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб'ёў заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітычных вязняў:
,,«Моцнае кіраўніцтва прэзідэнта Трампа прывяло да вызвалення амерыканца, несправядліва затрыманага ў Беларусі, і двух палітзняволеных. Мы заклікаем вызваліць амаль 1300 палітвязняў, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі».
Вызваленыя вязні – грамадзянін ЗША, імя якога не называюць, журналіст радыё «Свабода» Андрэй Кузнечык і шматдзетная маці Алена Маўшук.
Што адбываецца? Чаго хочацца дасягнуць Лукашэнка? Шукаем адказы разам з амерыканістам Антонам Пянькоўскім з Агенцтва еўраатлантычнай супрацы.
Інтэрв’ю з Дзянісам Кучынскім
Як амерыканцам удалося вызваліць трох вязняў рэжыму Лукашэнкі і якую ролю ў гэтай справе адыгралі Святлана Ціханоўская ды ейныя дарадцы? Пра гэта – у інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Дзянісам Кучынскім, дарадцам Святланы Ціханоўскай у справах дыпламатыі.
Лукашэнка саступіў ЗША
Вызваленне палітвязняў было нечаканым. Рэжым раптоўна пайшоў насустрач вымаганням амерыканскіх дыпламатаў. Паказальна і тое, што вызваленне адбылося на фоне прыёму Лукашэнкі з дакладам пра сітуацыю ў ЗША сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова. Якія сігналы Менск пасылаў Вашынгтону? Сюжэт Насты Ільіной.
Ці хоча Трамп хутчэйшага міру ва Украіне?
Еўрапейскія палітыкі крытыкуюць Доналда Трампа за размову з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі ўрадаў ЕЗ мяркуюць, што саступкі Маскве з боку Кіева ў выглядзе акупаваных тэрыторыяў непрымальныя, а мірныя перамовы без удзелу Украіны немагчымыя. Гаспадар Белага дому тым часам пазваніў Уладзіміру Зяленскаму, а таксама скіраваў у Еўропу сваю каманду, якая мае правесці шчыльныя перамовы з прэзідэнтам Украіны. Ці хоча Трамп хутчэйшага міру ва Украіне? Сюжэт Віталя Бабіна.
Ці возьмуць Лукашэнку ў перамовы?
10-годдзю Менскіх пагадненняў радаваліся хіба што толькі ў Лукашэнкі. Настальгічныя артыкулы і нават цэлыя праграмы на лукашэнкаўскіх прапагандысцкіх рэсурсах дэманстраваліся ўвесь аўторак. Для Лукашэнкі гэта быў залаты час. Хоць ягоная роля ў тых дамоўленасцях і не была вялікая, але на агульным фоне выглядала даволі істотнаю. Калі дапусціць, што мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй адбудуцца: ці магчымы ў іх удзел Лукашэнкі?
Рубрыка Змітра Міцкевіча «Лінія фронту»
Нягледзячы на назву «Раптоўнае правяранне боегатовасці», вучэнні «Захад-2025» – гэта абсалютна планавая і нават, можна сказаць, пратакольная захада. Больш цікава тое, як прапаганда рэжыму Лукашэнкі раскручвае гэтую тэму. Праверка лезе з кожнага праса. Робіцца ясна, што мэты гэтай захады не вайсковыя.
Служба бяспекі Украіны затрымала Васіля Малюка, які ўзначальваў штаб Антытэрарыстычнага цэнтру СБУ. Паводле прэсавай службы ведамства, ён працаваў на Расейскую Федэрацыю аж з 2018 года!
Лукашэнка зрабіў сабе праблему
На гэтым тыдні стала вядома, што ў красавіку плануюць правесці так званы Усебеларускі народны сход. Дэлегатам – падарункі, а Лукашэнку – праблема. Некалькі гадоў таму ён сам разглядаў варыянт, каб захаваць уладу – на пасадзе старшыні УНС. Для гэтага ў 2022-м правялі псеўдарэферэндум і надалі сходу канстытуцыйны статус. Але ў 2025-м Лукашэнка чарговы раз пераабраўся прэзідэнтам. Што цяпер рабіць са зменамі ў заканадаўстве? Якая пасада важнейшая – прэзідэнта ці старшыні УНС? Сюжэт Яўгена Валошына.