навіны

«Да канца не мог паверыць». БХД кажа, што адзін з лідараў партыі прызнаўся ў супрацы з КДБ

Яўген Дудкін
Яўген Дудкін. Фота: facebook.com/dudkinyauheni
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік фонду «Białoruska Chrześcijańska Demokracja fundacjaBChD» (партыя «Беларуская хрысціянская дэмакратыя») Яўген Дудкін прызнаўся, што супрацоўнічае з КДБ. Такую заяву ад імя партыі зрабіў сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук. Дудкін піша, што супраць ягонай асобы спецыяльна распачатая кампанія.

«Барацьба з рэжымам вымушае беларускія партыі і арганізацыі быць пільнымі ды ачышчацца ад ворагаў, засланых у розныя гады.


Па шматлікіх скаргах сяброў БХД – Białoruska Chrześcijańska Demokracja fundacja на дзеянні старшыні фрелу Рада заснавальнікаў фонду BchD правяла правяранне, падчас якога выявілася спроба рэйдарскага захопу арганізацыі дзейным кіраўніком фонду BChD Яўгенам Дудкіным, – піша Георгій Дзмітрук. – Далейшы разбор дэструктыўнай дзейнасці ў партыі БХД гэтай асобы выявілі, што Яўген Дудкін даўно таемна супрацоўнічае з КДБ. Пра што ён сам пацвердзіў на пасяджэнні Управы партыі БХД 30 студзеня 2025 года ў прысутнасці сябраў партыі.


У выніку атрыманай інфармацыі, сябры Управы БХД прынялі рашэнне і выключылі Яўгена Дудкіна з партыі БХД, згодна з ягоным асабістым прызнаннем і заяваю аб выключэнні з шэрагаў партыі».


Крыніцы «Нашай нівы» адзначаюць: Дудкін нібыта прызнаўся, што быў завербаваны яшчэ падчас навучання ў Магілёўскім універсітэце ў канцы 2000-х ці пачатку 2010-х.

Паводле выдання, цяпер справаю займаюцца польскія сілавікі, у якіх ёсць доказы супраць Яўгена Дудкіна. А беларускіх актывістаў цягаюць на допыты, каб даведацца, ці ведалі яны нешта пра дзейнасць Дудкіна.

Як даведаўся «Белсат», для некаторых чальцоў партыі падзеі таксама сталіся навіною.

,,

«Я прачытаў навіны і ў шоку, калі шчыра. Чуткі ўжо хадзілі трохі раней. Мне трошкі не па сабе, бо я даволі блізка стасаваўся з ім. Праўда, са мной ён таксама не выходзіць на кантакт апошні час. Я да канца не мог у гэта паверыць», – расказаў «Белсату» сябра БХД Зміцер Лупач.


«Наша Ніва» адзначыла, што Яўген Дудкін не выходзіць на сувязь. Пасля з’яўлення навінаў пра ягоную супрацу з КДБ ён апублікаваў наступны допіс:

,,

«Шаноўнае спадарства! Ідзе мэтанакіраваная кампанія супраць маёй асобы як вынік праверкі тых людзей, хто вакол мяне. Глядзіце на плады. З Богам!»


Яўгену Дудкіну 36 гадоў. Ён даўні сябра БХД. Як і шмат якія беларускія палітычная актывісты, выехаў за мяжу, але яшчэ ў 2018-м.


Пасля 2020 года БХД падзялілася на дзве часткі. Адну ўзначаліў Георгій Дзмітрук, куды ўваходзіць і Яўген Дудкін. Другую – Віталь Рымашэўскі.


Частка Дзмітрука і Дудкіна стварыла кааліцыю з актывістамі колішняй «Народнай грамады», якую цяпер узначальвае Яўген Вільскі. Мінімум два актывісты «Грамады» аказаліся даносчыкамі на іншых палітыкаў у КДБ, адзначае «Наша Ніва». На выбарах у Каардынацыйную раду кааліцыя заняла перадапошняе месца.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10