На расейскім тэлебачанні нешта адбылося. І апошнім часам сталі з'яўляцца людзі, якія пра вайну Расеі супраць Украіны раптам пачалі казаць цалкам разумныя рэчы.
Часам гэта выпадковасць, як напрыклад у выпадку з вядоўцам праграмы Арцёмам Шейніным у канцы студзеня. Ён тады ў жывым эфіры заявіў, што гэта Расея пачала расейска-ўкраінскі канфлікт:
,,«Канфлікт павінен спыніцца, канфлікт павінен спыніцца. Але перш чым згаджацца на гэта, мы павінны памятаць, для чаго мы гэты канфлікт пачыналі».
Але бываюць і іншыя выпадкі. Калі насуперак афіцыйнай версіі Крамля спікеры на федэральных каналах ідуць свядома. Адзін з апошніх такіх выпадкаў адбыўся ў эфіры праграмы «60 минут». Абмяркоўвалі перамовы паміж Пуціным і лідарам ЗША Доналдам Трампам. Прэзідэнт нейкага Цэнтру стратэгічных камунікацый Дзмітрый Абзалаў паспрачаўся са Скабеевай пра тое, ці варта давяраць міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву «Reuters» ці прэс-сакратару Пуціна. Скабеева настойвала: паміж аўтарытэтным міжнародным інфармацыйным агенцтвам і Пясковым выбіраць трэба другога і давяраць яму. Абзалаў не проста застаўся пры сваім, а вельмі аргументавана патлумачыў, што Пяскову ён верыць адмаўляецца.
,,«Проста Пяскоў выйшаў зняпраўдзіў сёння. Я нагадваю: Пяскоў да гэтага зняпраўдзіў, што мы наогул перамовы вядзем. Але мы верым Пяскову. Потым Пяскоў зняпраўдзіў, што мы вядзем афіцыйныя перамовы. Значыць нейкія перамовы ўсё ж вядзем. А цяпер Пяскоў кажа, што ў нас з ЗША выпрацавалася нейкая пазіцыя. Дык а як у нас з ЗША магла выпрацавацца пазіцыя, калі мы не вядзем з імі перамоваў? Пытанне!», – выказаўся Абзалаў.
Таксама ў новым выданні «Лукавых навін»:
Пуцін заяўляе пра нелегітымнасць Зяленскага. Ці адбудуцца перамовы?
Кіраўнік Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн прызнаў гістарычныя межы Украіны
belsat.eu / МВ