навіны

Зяленскі збіраецца абмеркаваць Беларусь з Доналдам Трампам

Уладзімір Зяленскі і Доналд Трамп. Крыніца: report.az
Уладзімір Зяленскі і Доналд Трамп. Крыніца: report.az
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падчас сустрэчы з Доналдам Трампам хацеў бы абмеркаваць сітуацыю вакол Беларусі.

Міністр абароны ЗША Піт Гэгсэт (злева) і Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ на сустрэчы перад Мюнхенскай канферэнцыяй па бяспецы. Брусель, Бельгія. 13 лютага 2025 года. Фота: NATO / Flickr, CC BY-NC-ND 2.0

Новы сусветны беспарадак: Еўропа ідзе на Мюнхенскую канферэнцыю з засцярогамі пра мюнхенскую змову

Аналітыка

Ён адзначыў, што Украіна разумее планы Расеі адносна Беларусі, і мае намер закрануць гэтую тэму ў размове з амерыканскім лідарам.

Зяленскі падкрэсліў: Масква рыхтуе 15 дывізіяў, што могуць размясціцца ў Беларусі – цалкам або часткова. Гэтая групоўка можа налічваць ад 100 да 150 тысяч вайскоўцаў:

«Вы ведаеце, што адбываецца з Беларуссю? Ніхто не запярэчыў. Ніхто не думае пра гэта, але гэта факт. Ужо ў гэтым годзе Расея падрыхтуе 15 дывізіяў для трэнаванняў і ўзмацнення сітуацыі на беларускім кірунку. І мы думаем, усе яны будуць на тэрыторыі Беларусі або часткова. Гэта будзе, я не ведаю, 100–150 тысячаў чалавек. Гэта проста вялікая групоўка».

Паводле Зяленскага, пакуль няясна, ці могуць гэтыя сілы быць выкарыстаныя для новага наступу на Украіну, альбо яны будуць скіраваныя супраць Польшчы ці краінаў Балтыі.

Уладзімір Зяленскі мяркуе, што Пуцін рыхтуе вайну супраць краінаў NATO ў наступным годзе, але спадзяецца, што гэтай вайны ўдасца пазбегчы і «спыніць гэтага вар’ята». Таксама ён падкрэсліў, што для стрымлівання Расеі неабходныя надзейныя гарантыі бяспекі для Украіны.

Што да сітуацыі ў Беларусі, то прэзідэнт Украіны заявіў, што будзе абмяркоўваць яе з кіраўніком ЗША Доналдам Трампам.

«Мяркую, што буду размаўляць з прэзідэнтам Трампам пра тое, што расейцы збіраюцца зрабіць з Беларуссю. Мы гэта выразна усведамляем. Я думаю, заўтра будзе магчымасць пагаварыць пра гэта, магчыма, сёння яшчэ», – сказаў Уладзімір Зяленскі, маючы на ўвазе размову падчас Мюнхенскай канферэнцыі, якая гэтымі днямі адбываецца ў Нямеччыне.

Мюнхенская канферэнцыя аб бяспецы праходзіць у сталіцы Баварыі з 1963 года. На штогадовым форуме палітыкі, дыпламаты і эксперты абмяркоўваюць глабальныя пагрозы, канфлікты і выклікі. На сёлетняй канферэнцыі, што праходзіць 14–16 лютага, фокус на Злучаных Штатах, Расеі і Украіне: ЗША хочуць спыніць вайну, Украіна непакоіцца, што перамовы з Расеяй пройдуць без яе ўдзелу, а Еўропа хвалюецца, што можа застацца без падтрымання ЗША.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10