навіны

На беларуска-польскай мяжы пасля абнаўлення адкрылі пункт пропуску «Бераставіца»

Пункт пропуску «Бераставіца». Фота: newgrodno.by
Пункт пропуску «Бераставіца». Фота: newgrodno.by
podpis źródła zdjęcia

На мяжы з Польшчаю пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся пункт пропуску «Бераставіца», нягледзячы на тое, што трапіць праз пераход у Еўразвяз немагчыма. 

Як адзначыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Уладзімір Арлоўскі, гэты аб'ект – адзін з найбуйнейшых у краіне. Нягледзячы на тое, што цяпер рух праз яго прыпынены на ініцыятыву польскага боку, Беларусь выкарыстала гэты час для мадэрнізацыі інфраструктуры, заўважыў чыноўнік.

«Мы стварылі выдатныя ўмовы для службы памежнікаў і мытнікаў, а самае галоўнае – для камфортнага мінання мяжы грамадзянамі. У любым выпадку межы будуць адкрытыя, і наш пункт пропуску гатовы працаваць на новым узроўні», – спадзяецца Арлоўскі.

Папярэдне «Бераставіцу» абнаўлялі яшчэ ў 2007 годзе. Цяпер жа пасля рамонту створаныя сучасныя ўмовы, паводле чыноўнікаў, адныя з найлепшых у Беларусі.

Памежны пераход «Баброўнікі – Бераставіца» закрылі 10 лютага 2023 года. Гэта была рэакцыя польскіх уладаў на прысуд актывісту і журналісту Анджэю Пачобуту.

Нагадаем: 24 траўня 2024 года прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск адзначыў, што не выключае магчымасці адкрыць памежны пераход «Боброўнікі» (з беларускага боку – «Бераставіца»), бо гэта дапамагло б аднавіць польскі малы і сярэдні бізнес, які наўпрост залежыць ад гандлю.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10