ЗША запатрабавалі вызвалення і іншых палітвязняў: што на гэта Лукашэнка?

Галоўныя навіны сённяшняга дня па версіі "Белсату": 


  • Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выказаўся пра вызваленне Андрэя Кузнечыка і Алены Маўшук, а таксама заклікаў вызваліць усіх палітвязняў.
  • Чарговыя Шахеды ў Беларусі. Жыхары Гомельшчыны паведамілі пра выбухі ў небе.
  • У Менску за карупцыю судзяць былога чыноўніка з Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.
  • Тэлефонная размова паміж Трампам і Пуціным. Трамп заяўляе пра намер сустрэцца з Пуціным у Саўдаўскай Аравіі. Таксама размова Трампа з Зяленскім.
  • Украіна мае абавязкова ўдзельнічаць у будучых мірных перамовах - такія галасы гучалі ў Бруселі, падчас сённяшняй сустрэчы міністраў абароны краінаў НАТО.
  • Рада нацбяспекі і абароны Украіны ўвяла санкцыі супраць былога прэзідэнта Пятра Парашэнкі.
  • Новае расследаванне БРЦ: У менскім казіно адмывалі сотні мільёнаў еўраў з усёй Еўропы.
  • NAVIBAND прэзентуюць свой новы альбом «Адліга». Гэта шосты студыйны альбом гурта, які ствараўся некалькі гадоў.


У Белсат Online распавядаем пра наступныя матэрыялы інтэрнэт-старонкі:

  • У Беларусі рыхтуюцца маштабныя змены ў заканадаўстве аб правах дзяцей.
  • Адміністрацыя Трампа выклікае гарачыя дыскусіі, але ёсць і тыя, хто бачыць у яе дзеяннях лагічныя крокі.
  • Украінскі кантроль над часткаю Курскай вобласці ператварыўся ў нечаканае звяно складанай дыпламатычнай гульні.