навіны

«Кіберпартызаны»: у Беларусі вядуцца спісы звольненых за нелаяльнасць спартоўцаў і сілавікоў

Працоўная кніжка
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: gomel.1prof.by
podpis źródła zdjęcia

У распараджэнні «Кіберпартызанаў» апынуліся спісы спартоўцаў і былых супрацоўнікаў МУС, звольненых за нелаяльнасць да ўладаў.

Будынак Менскага трактарнага заводу. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belarustractors.com

«Кіберпартызаны» даведаліся, якія прадпрыемствы звальнялі больш за ўсё працаўнікоў у 2024 годзе

навіны

Побач з прозвішчамі ў спісах пазначаная не толькі прычына звальнення, але і інфармацыя пра тое, куды чалавек потым уладкаваўся ці ў якую краіну з’ехаў.


Большасць «нелаяльных» сілавікоў была звольненая за прагулы, некаторыя сышлі на згоду бакоў. Агулам у якасці нагоды для звальнення найчасцей указана, што чалавек «прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў, не падтрымліваў дзейнай улады».


Сярод іншых прычынаў:


•   двойчы быў крытыкаваны за маладушша пры выкананні службовых абавязкаў пры затрыманні грамадзянаў з БЧБ-акцыяў;


•   у сувязі з палітычнай сітуацыяй заклікаў калегаў звальняцца з АУС;


•   блізкія чальцы сям’і не падтрымлівалі дзейнай улады, удзельнічалі ў пратэсных мерапрыемствах;


•   не згодны з цяперашняй палітычнай сітуацыяй у краіне;


•   упадабанні БЧБ-актыўнасці ў сацсетках;


•   прагаласаваў за альтэрнатыўнага кандыдата;


•   нязгода з вынікамі выбараў.

,,

«Жудасныя насамрэч спісы, прасякнутыя духам сталінскіх часоў, у якіх захрасла лукашэнкаўская хунта», – зазначаюць «Кіберпартызаны».


Звольненыя сілавікі мелі годнасць капітана міліцыі, старэйшага лейтэнанта міліцыі, лейтэнанта міліцыі, займалі пасады старэйшага ўчастковага інспектара, оперупаўнаважанага, інспектара ДПС, міліцыянта-кіроўцы, камандзіра ўзводу і іншыя.


Даты звальнення: 2020–2021 гады.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10