У дзяржаўных медыях ствараецца ажыятаж: новая кніга пра Лукашэнку з назваю «Наш прэзідэнт» настолькі папулярная, што людзі за яе ледзь не б’юцца, запісваюцца ў чаргу, каб толькі набыць дарагую (у матэрыяльным плане, бо каштуе 205 рублёў) кнігу. Сама ж кніга, як выявілася, прадаецца літаральна ў трох менскіх крамах.