навіны

За хабар пачынаюць таемна судзіць першага намесніка кіраўніка справаў Лукашэнкі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ІА / Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ІА / Белсат
podpis źródła zdjęcia

У судзе Ленінскага раёну Менску 13 лютага пачаўся разгляд справы былога першага намесніка кіраўніка справаў Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя Рыбко і прадпрымальнікаў Віталя Віннічака і Алега Хамутоўскага.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Калаж з (фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum; Freepik / Белсат)
Не можаш перамагчы – узначаль. Як пры Лукашэнку ў Беларусі расквітнела карупцыя навіны

Іхныя прозвішчы з'явіліся ў раскладзе судовых паседжанняў. Інфармацыя пра справу закрытая, суд будзе праходзіць за зачыненымі дзвярыма, дзяржаўныя медыі амаль не надавалі ўвагі справе Дзмітрыя Рыбко, адзначае радыё «Свабода».

Рыбко мае 50 гадоў, першым намеснікам кіраўніка справаў Аляксандра Лукашэнкі ён адпрацаваў менш як паўтара года – з верасня 2022 года да студзеня 2024-га. Яго вінавацяць у атрыманні ад бізнесоўцаў Віталя Віннічака і Алега Хамутоўскага хабару ў вялікім памеры, а таксама ў злоўжыванні службовым становішчам. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Затрымалі Рыбко 12 студзеня 2024 года. Выказваліся меркаванні, што затрыманне магло быць звязанае з «унутранымі разборкамі лукашэнкаўцаў». «Хабарнік, таўра ставіць няма дзе, сядзіць», – сказаў пра яго Лукашэнка.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10