Вайна

Зяленскі: Пуцін можа напасці з Беларусі на Літву або Польшчу

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: president.gov.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: president.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю выданню «The Economist» заявіў, што кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін не хоча міру. Паводле яго, той наадварот пашырае сваю армію і рыхтуе новыя напады, магчыма, на новыя краіны.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Уладзімір Пуцін «не жадае ніякага міру». Паводле яго, ён прыцягнуў да войска 140 тыс. асобаў у 2024 годзе і рыхтуе яшчэ 150 тыс. у 2025-м.

«12–15 дывізіяў будуць сфармаваныя Пуціным. Гэта факт. У нас ёсць усе дакументы, што ён гэта фармуе. Больш за тое, яго мэта – адправіць іх усіх на навучанне, ваенную падрыхтоўку, ваенныя вучэнні ў Беларусь. І гэта факт. Сёння гэта факт. Так, факт будзе, калі ён іх адправіць. Але што да ўсіх дакументаў, то ўсё сыходзіцца на тым, што ён іх адправіць. Гэта нічым не адрозніваецца ад таго, што было ва Украіне напярэдадні гэтага [агрэсіі 2022 года. – Рэд. belsat.eu]», – сказаў прэзідэнт Украіны.

На яго думку, пад выглядам вучэнняў будзе рыхтавацца плацдарм для наступальных дзеянняў. Але неабавязкова для нападу на Украіну, магчыма – на Літву ці Польшчу.

,,

«Калі Украіна падзе, то ён пойдзе далей, так, але вы таксама павінны разумець, што гэта можа быць не так. Можа быць так, што пакуль мы стаім, ён рыхтуе плацдарм для вялікай колькасці войскаў і проста бярэ гэты плацдарм і ідзе ў іншым накірунку. Ён ідзе ў Польшчу, ідзе ў Літву і акупуе іх. Чаму ніхто не думае, што гэта адбудзецца?» – заявіў Зяленскі.


Доналд Трамп. Фота: Donald J. Trump / Facebook

Трамп дамовіўся на сустрэчу з Пуціным

Вайна

Зяленскі 5 лютага на сустрэчы ў Кіеве з міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэйвідам Лэмі ўжо згадаў Беларусь: ён упэўнены, што Пуцін зацягне яе ў вайну супраць Украіны напоўніцу. Сам жа Пуцін унёс у Дзярждуму на ратыфікацыю дамову з Беларуссю пра гарантыі бяспекі. Гэтае пагадненне прадугледжвае стварэнне ў нашай краіне расейскіх вайсковых базаў, а таксама дазваляе войску Беларусі ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10