Гадаванцы памерлі, пакуль ветэрынарка была ў лукашэнкаўскай турме

Дзяўчыне, якая ратуе жыцці жывёлінам, патрэбная дапамога. Падрабязней – у праграме «Беларус беларусу»

Яна Жураўлёва – ветэрынарная доктарка, якая тры гады правяла ў зняволенні за ўдзел у пратэстах. Калі яе пасадзілі, у доме засталося пяцёра уратаваных катоў. Дачакаліся гаспадыні, на жаль, не ўсе. Пасля выхаду на свабоду Яне давялося пакінуць Беларусь.

Разам з двума катамі, якія сталіся для яе сям’ёю, Яна пачынае жыццё з нуля. Цяпер дзяўчыне патрэбныя сродкі на арэнду жытла. Але галоўнае для Яны – знайсці сродкі на лячэнне любімых гадаванцаў. А таксама на курсы, каб вярнуцца ў прафесію.