Беларусаў набіраюць на зборы для замены паўночных карэйцаў на Куршчыне?

Зяленскі папярэдзіў: Расея ўцягне Беларусь у вайну ва Украіне. Так лічыць Вячаслаў Сіўчык. Магчыма, беларусаў бяруць на зборы, каб замяніць паўночных карэйцаў на Куршчыне? Пётр Рудкоўскі з гэтым не згодны. Хто мае рацыю? Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.



Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой»:

  • Ці ўступіць беларускае войска ў вайну на баку Расеі?
  • Ядравы парасон дае Аляксандру Лукашэнку абарону?
  • Чаму Лукашэнка не прыйшоў на дапамогу Расеі ў Курскай вобласці?
  • Вадзім Кабанчук пра вайсковыя базы Расеі ў РБ
  • У якім стане цяпер Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь?
  • Павел Усаў: Расея не адмовіцца ад Беларусі і Украіны і пасля вайны
  • Ці ўзмацніла вайна ва Украіне вайсковы патэнцыял Расеі?
  • Ці ёсць у Лукашэнкі магчымасць не ўдзельнічаць у «спецаперацыі» Масквы?
  • Беларусь можа зрабіцца як Данбас?

Працяг дыскусіі глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.