навіны

Парламент Арменіі зрабіў першы крок да ўступлення ў Еўразвяз

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Парламент Рэспублікі Арменія
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Парламент Рэспублікі Арменія. Крыніца: azerbaycan24.com
podpis źródła zdjęcia

Нацыянальны сход Арменіі падтрымаў ініцыятыву аб пачатку працэсу далучэння краіны да Еўрапейскага Звязу. 

Адпаведны законапраект «Аб пачатку працэсу ўступлення Рэспублікі Арменія ў Еўрапейскі Звяз» быў прыняты 12 лютага ў першым чытанні і вынесены на разгляд дзякуючы грамадскай ініцыятыве «Evrovote», якая сабрала 60 тысячаў подпісаў замест неабходных 50 тысячаў.

У выніку за праект прагаласавалі 63 дэпутаты, супраць – сем. Падтрыманне ініцыятыве выказала кіроўная фракцыя «Грамадзянская дамова». Апазіцыйная фракцыя «Арменія» ў галасаванні не ўдзельнічала, а прадстаўнікі фракцыі «Гонар маю» выступілі супраць.

9 студзеня законапраект быў абмеркаваны і ўхвалены на паседжанні ўраду Рэспублікі Арменія. Пасля гэтага дакумент быў накіраваны на разгляд парламенту.

Канчатковая версія закону, ухваленая камісіяй еўрапейскай інтэграцыі, мае наступны змест: «Рэспубліка Арменія, выказваючы волю народу Рэспублікі Арменія, ставячы задачу зрабіць Рэспубліку Арменія бяспечнай, абароненай, развітой і квітнеючай краінай, абвяшчае аб пачатку працэсу ўступлення Рэспублікі Арменія ў Еўрапейскі Звяз».

У 2024 годзе Еўразвяз узгадніў пачатак дыялогу аб увядзенні бязвізавага рэжыму з Арменіяй і ўпершыню ў гісторыі пастанавіў накіраваць ваенную дапамогу Ерэвану з Еўрапейскага фонду міру.

Нагадаем, што армянскі прэм’ер Нікол Пашыньян заяўляў, што Арменія ўжо фактычна па-за Арганізацыяй дамовы аб калектыўнай бяспецы. Таксама напрыканцы 2024 года ён адмовіўся ляцець на саміт СНД у Расею.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10