меркаваннi

Вырвацца з пекла

Беларусы сустракаюць на вакзале ў Вільні былую палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк. Яна прывітала сустракаючых воклічам «Жыве Беларусь!». Паліна выехала з Беларусі пасля таго, як цалкам адбыла тэрмін зняволення. Вільня, Літва. 6 лютага 2025 года. Фота: Белсат

Прэс-канферэнцыя Паліны Шарэнды-Панасюк выклікала дыскусію ў сацыяльных сетках. Абмяркоўваюць словы пра тое, што нельга Захаду ісці на перамовы і дабівацца кампрамісаў з Лукашэнкам. Але не менш жыва карыстальнікі выказваюцца і наконт падпісання папераў са спецслужбамі аб супрацы як умове для выхаду на волю.