Праблемы з транспартам у цэнтры сталіцы пачаліся пасля таго, як на рамонт зачынілі пуцеправод паміж плошчай Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай.
Цэнтр Менску другі дзень запар зранку стаіць у заторах. Грамадскі транспарт ходзіць з парушэннем графіку – спазняецца на 20 хвілінаў.
Гэта тлумачаць збіраннем транспарту на вуліцах Свярдлова, Маякоўскага і Аранскай.
Частковыя змены закрануць таксама расклад руху і маршруты цягнікоў рэгіянальных лініяў эканомкласу Маладзечанскага і Баранавіцкага кірункаў, а таксама некаторых цягнікоў гарадскіх лініяў. Змены ўводзяцца з 20 лютага ў сувязі з работамі на пуцеправодзе з вул. Маскоўскай на пл. Незалежнасці.
Падрабязную інфармацыю пра рух цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйнай мабільнай праграме «БЧ. Мой цягнік», а таксама праз нумар 105 кантакт-цэнтру БЧ.
Надзея Вольная belsat.eu