навіны

Мабільную аплікацыю «Новая Беларусь» перайменавалі і раздзялілі

Мабільная аплікацыя «Новая Беларусь»
Мабільную аплікацыю «Новая Беларусь» перайменавалі і раздзялілі. Крыніца: Павел Лібер / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Пра рэбрэндынг «Новай Беларусі» распавёў у Фэйсбуку яе сузаснавальнік Павел Лібер. Цяпер замест адной аплікацыі будзе прыкладанне «SVAE» і ўэб-сайт грамадзянска-палітычнае платформы «Тры Сланы», што запусцяць найбліжэйшымі 2–3 тыднямі.

Неабходнасць змяненняў Павел Лібер патлумачыў тым, што «Новая Беларусь» зрабілася занадта вялікаю і перагружанаю.

,,

«Дзіцячыя казкі змешваліся з дэмакратычнай канферэнцыяй, і не тое, каб было лёгка пераблытаць, але мы пастанавілі, што хочам зрабіць прыкладанне больш лёгкім і арыентаваным на дыяспару, пагатоў у Беларусі мы не рэкамендуем ім карыстацца», – пракаментаваў рэбрэндынг Лібер і зазначыў, што прыкладанне зрабілася толькі лепшым.


Пасля абнаўлення ў аплікацыі з’явіліся медыя-агрэгатар з тонкімі наладамі (можна зменшыць колькасць негатыўных ці палітычных навінаў) і групы навінаў, новы АІ-пошук, рэжым хуткага прагляду падзеяў і сустрэчаў у фармаце сторыз, а таксама палепшылася секцыя «Грамадства», адкуль ахвочыя маюць магчымасць узяць удзел у грамадзянскіх праектах.


«Памятайце, што вы можаце рабіць гэта ананімна, не пакідаючы ніякіх персанальных звестак», – абяцае Павел Лібер.


Пра платформу «Тры Сланы» яе заснавальнікі распавядуць пазней асобна, але, паводле Лібера, гэта будзе «сапраўдная грамадзянска-палітычная прастора з дыялогамі, публічнымі дыскусіямі, грамадзянскімі падзеямі і г.д.».


Рэбрэндынг і падзел аніяк не змяняюць місіі платформы «Новая Беларусь» – каманда працягвае працаваць над тым, каб беларусы і беларускі аб’ядноўваліся і вучыліся развязваць свае праблемы і падтрымліваць адзін аднаго ў любым пункце свету, кажа сузаснавальнік аплікацыі:

,,

«Мы працягваем развіваць усю экасістэму, у якой ужо больш за дзясятак розных прадуктаў, што дапамагаюць людзям у вельмі розных сітуацыях і прасоўваюць культуру грамадзянскай супольнасці і адказнасці за сваю нацыю».


Калаж з малюнкаў да артыкулаў гістарычнага «Гістарычнага парталу». Выявы: Belarus-history.com

Партал пра гісторыю Беларусі запусцілі на беларускай, польскай і англійскай мовах

навіны

Павел Лібер распавёў таксама, што ягоная каманда працягвае рабіць падатковы праект «Будуй Сваё», што вучыць беларусаў развязваць свае праблемы без удзелу палітыкаў, донараў і т.п. Гэты праект арганізоўвае людзей на стварэнне і падтрыманне розных беларускіх ініцыятываў, такіх як бібліятэка ў Вільні ці партал пра гісторыю Беларусі для англійскамоўнай аўдыторыі.


Лібер заклікае беларусаў падтрымаць праекты сваёй каманды штомесячнай падпіскаю ці аднаразовым данатам, бо фінансаваць іх усё складаней, асабліва пасля прыпынення дапамогі з боку ЗША.


Каб скарыстацца аплікацыяй «SVAE», яе трэба ўсталяваць на мабільны тэлефон. Калі ў вас усталяваная «Новая Беларусь», яе трэба абнавіць.


У студзені 2023 года «Новая Беларусь» была прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10