навіны

Дырэктара ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе летась здарыўся пажар, будуць судзіць за «экстрэмізм»

Віктар Вялюга
Дырэктар ГЦ «Беларусь» у Віцебску Віктар Вялюга. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць Віктара Вялюгу – дырэктара ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе 13 снежня 2024 года здарыўся моцны пажар, паведамляе «Віцебская вясна».

Наступствы пажару ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску. 14 снежня 2024 года. Фота: belta.by

«Хапіла б і мясцовых уладаў». У мітусні начальства пасля пажару ў Віцебску ўбачылі перадвыбарчы піяр

навіны

Разгляд справы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ пройдзе 19 лютага ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску. Суддзёй прызначаная Кацярына Цыбульская – сёлета пераважна ёй аддаюць палітычныя «адміністратыўкі» ў Віцебску, зазначаюць праваабаронцы.


Віктар Вялюга – вядомы ў Віцебску бізнесовец. Ён быў затрыманы неўзабаве пасля пажару ў гандлёвым цэнтры, але пазней, імаверна, яго адпусцілі на волю. 


Пажар у ГЦ «Беларусь» у Віцебску адбыўся 13 снежня 2024 года. Падчас яго былі эвакуяваныя каля 200 асобаў. Плошча пажару склала 2 тысячы квадратных метраў. З агнём давялося змагацца 5 гадзінаў. У выніку пажару пацярпелі 20 асобаў: пра 16 было вядома ў дзень здарэння, пазней яшчэ 4 асобы звярнуліся па псіхалагічную дапамогу.


Паводле папярэдняй версіі следчых, загаранне здарылася праз тое, што пераробленая аўтаправодка была ненадзейнай. Аднак яшчэ ў 2018 годзе пасля трагедыі ў расейскім Кемераве, дзе падчас пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» загінулі 60 чалавек, у віцебскай «Беларусі» зладзілі правяранні і масавых парушэнняў не знайшлі. Паведамлялася толькі, што не ва ўсіх памяшканнях быў чутны сігнал пажарнай трывогі.


Ці прызналі адказным за парушэнні ўладальніка, невядома.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10