навіны

Намеснік пракурора наведаў бабруйскую калонію: пытанні былі, скаргаў не было

Бабруйская папраўчая калонія № 2
Бабруйская папраўчая калонія № 2. Фота: komkurjer.info
podpis źródła zdjęcia

Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці наведаў папраўчую калонію № 2 у Бабруйску – і там «ніякіх скаргаў».

Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў наведаў папраўчую калонію № 2 у Бабруйску, дзе правёў асабісты прыём асуджаных, паведамляе «MAYDAY.TEAM». На прыём прыйшлі толькі пяць чалавек, якія пыталіся пра амністыю і свае прысуды.

Паводле ведамства, скаргаў на ўмовы ўтрымання, медычную дапамогу і побытавае забеспячэнне «не паступала».

Нагадаем, што папраўчая калонія № 2 у Бабруйску – гэта ўстанова, дзе адбываюць пакаранне асуджаныя, якія ўпершыню трапілі за краты.

Там да верасня 2024 года ўтрымлівалі Эдуарда Бабарыку, на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі: зняволенага змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. У Бабруйскай калоніі ў лютым 2024 года памёр 63-гадовы вязень, былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік. Пра кепскія ўмовы працы, утрымання і медычнай дапамогі ў гэтай калоніі расказвалі былыя зняволеныя выданню «Зеркало».

Напрыклад, былы вязень ПК № 2 Аляксей Галоўкін распавядаў, што ў кіраўніцтва калоніі было асаблівае стаўленне да палітзняволеных: іх увесь час пазбаўлялі доўгатэрміновых спатканняў, а тых, хто асмельваўся аспрэчваць рашэнне адміністрацыі, адпраўлялі ў штрафны ізалятар.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10