Раскрыты сакрэтны агент Лукашэнкі, якому ён абавязаны жыццём

Пакуль свет мераецца штучнай інтэлігенцыяй, супер трава з Беларусі скарае свет. Горадня, Гомель, Нарач і Маларыта папоўніліся новымі славутасцямі. Лукашэнка раскрыў агента, якому абавязаны жыццём. Каралеўская ружа з Эквадору, Хрыстос з Калумбіі і піца з ананасам. Тэхналогіі «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.

Раней краіны мераліся боегалоўкамі, алімпійскімі медалямі, касмічнымі заваяваннямі, золатавалютнымі рэзервамі, цяпер жа – магутнасцю штучнага інтэлекту. Не спяшайцеся думаць, што мы адстаём. Неўзабаве і Беларусь пакажа свету сваё велізарнае дасягненне. Для гэтага Аляксандр Лукашэнка паставіў перад інтэлектуальнай элітай краіны высокія мэты і задачу № 1 – церабіць лён-даўгунец.


Але што з гэтага атрымаецца? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай: