меркаваннi

Расея хоча ўцягнуць Беларусь у вайну?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Умацаванні на мяжы паміж Беларуссю і Украінай бачныя з беларускага боку. 28 студзеня 2025 года. Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Умацаванні на мяжы паміж Беларуссю і Украінай бачныя з беларускага боку. 28 студзеня 2025 года. Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News

Нядаўняя заява прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра тое, што Расея хоча ўцягнуць Беларусь у вайну, выклікала новую хвалю спрэчак вакол гэтага даўняга пытання. Вядома, у Зяленскага ёсць свае матывы гэтак заяўляць, але дылема, ці ўступіць Беларусь у вайну сваімі войскамі, практычна безупынна абмяркоўваецца з моманту пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Расеі ў лютым 2022 года.