навіны

Кацярыну Андрэеву за кратамі збівалі чацвёра мужчынаў – Паліна Шарэнда-Панасюк

Журналістка Кацярына Андрэева ў апошні дзень суда
Журналістка Кацярына Андрэева ў апошні дзень суда ў Менску, Беларусь. 18 лютага 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Каардынатарка кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк 10 лютага дала прэс-канферэнцыю пасля больш як чатырох гадоў за кратамі. Яна, сярод іншага, расказала пра катаванні журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай.

Прэс-канферэнцыя былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк у Вільні, Літва. 10 лютага 2025 года. Фота: Белсат

Паліна Шарэнда-Панасюк: Я дэзавуюю падпісаныя паперы пра супрацу з сілавікамі

навіны

Каардынатарка кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк на прэс-канферэнцыі 10 лютага расказала пра здзекі з яе і крытычны стан іншых зняволеных. Яна згадала і пра здзекі з Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) – журналісткі «Белсату», асуджанай на 8 гадоў і 3 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за здраду дзяржаве і дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.


Паліна расказала, што ўпершыню бачыла Кацярыну ў жніўні 2021 года ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі. На той момант Кацярына захоўвала аптымізм і казала: вось скончыцца тэрмін, заявы на памілаванне пісаць не буду.


Затым Паліна трапіла ў штрафны ізалятар на тры тыдні. Выйшла адтуль у кастрычніку – і пабачыла ў Кацярыне «іншага чалавека»: Бахвалаву пачалі цкаваць у атрадзе жанчыны, якія выконвалі загады адміністрацыі калоніі, даводзілі да слёз. Кацярына ўжо баялася падыходзіць да іншых зняволеных, «пралятала міма» і толькі вачыма давала зразумець, што не можа падысці.


Наступны раз Паліна «ўскосна перасеклася» з Кацярынай у лютым 2022 года, калі зноў трапіла ў ШІЗА. 9 лютага пачула прозвішча Бахвалава, прыслухалася. Чула, як Кацярына прасіла паклікаць лекара, бо яе моцна білі па галаве. Лекара не паклікалі, 10 лютага кудысьці звезлі – імаверна, у СІЗА ў Гомлі. Пазней Паліна змагла паразмаўляць з жанчынай і даведацца наступнае:

,,

«Калі Кацю, напэўна, выклікалі і азнаёмілі, што супраць яе ўзбуджаная чарговая гэтая справа, у яе проста здалі нервы. Істэрыка. Што яна там рабіла, я не ведаю. Але гэтая дзяўчына сказала, што Каця была збітая. Яе збівалі чатыры чалавекі. Прозвішчы гэтых чалавек я ведаю таксама. Гэта оперупаўнаважаны Чорны, гэта Ганчароў, гэта Алёхін і Зюзін».


Паводле Паліны, чатыры мужчыны білі Кацярыну ў галаву, у жывот. Што было далей з Кацярынай, Паліна не ведае: больш не бачыла яе і нічога не чула пра яе ад іншых зняволеных.


Пазней Шарэнда-Панасюк расказала карэспандэнтцы «Белсату», што вельмі шкадуе Кацярыну: кажа, яна маладая, для яе гэтая сітуацыя была вельмі цяжкім ударам.

,,

«Калі яна ўжо ў такім стане была, не падыходзіла да мяне, я кажу: Каця, ты ж разумееш, што ўсё, што яны робяць з табой, не таму, што ты Каця Бахвалава такая, а таму, што ты прадстаўнік „Белсату“, праз цябе яны такім чынам шантажуюць „Белсат“. Каця так вось затрэсла галавой, казала: никакого „Белсата“ нет, никаких журналистов „Белсата“ нет. І пайшла. На жаль… Але я разумею, што ўнутры Каця застаецца той, кім яна была: беларуска, адданая Беларусі. Трэба Кацю выцягваць любымі сродкамі».


Belsat

«Сняжынка ў пекле». Кацярына Андрэева адзначае дзень нараджэння за кратамі, ёй 30 гадоў

навіны

15 лістапада 2020 года Кацярына Андрэева была затрыманая падчас стрыму з маршу памяці забітага Рамана Бандарэнкі. У 2021 годзе была асуджаная на два гады пазбаўлення волі за «арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», а ў 2022-м – яшчэ на восем гадоў пазбаўлення волі за «здраду дзяржаве». Яе прызналі палітычнай зняволенай. На пачатку кастрычніка 2022 года Кацярыну этапавалі з СІЗА № 3 у гомельскую ПК № 4, дзе журналістка ўтрымліваецца дагэтуль.


Кацярына Андрэева – не толькі журналістка. У 2020 годзе была выдадзеная кніга «Беларускі Данбас» з расследаваннямі пра ўдзел беларусаў у баявых дзеяннях ва Украіне. Андрэева была суаўтаркай кнігі. У 2021 годзе суд у Беларусі назваў кнігу экстрэмісцкай.


Суаўтар той кнігі і муж Кацярыны Ігар Ільяш быў затрыманы ў лістападзе 2024 года, цяпер застаецца ў следчым ізалятары № 1. Яму закідаюць спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыю Беларусі. Ягоную справу маюць пачаць разглядаць 21 лютага, суддзя – Сяргей Кацэр.


Пра Кацярыну Андрэеву нядаўна знялі фільм «Пад шэрым небам», які паказвалі на прэстыжным кінафестывалі ў Злучаных Штатах. Паэт Уладзімір Някляеў прысвяціў Андрэевай верш.


Ганна Русінава, Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10