Naviny

Паліна Шарэнда-Панасюк: Я дэзавуюю падпісаныя паперы пра супрацу з сілавікамі

Прэс-канферэнцыя былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк у Вільні, Літва
Прэс-канферэнцыя былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк у Вільні, Літва. 10 лютага 2025 года. Фота: Белсат

Вечарам 6 лютага Паліна Шарэнда-Панасюк прыехала ў Вільню пасля больш як чатырох гадоў за кратамі ў Беларусі. 10 лютага яна дала першую прэс-канферэнцыю, на якой яна расказала пра ціск на яе ды іншых палітвязняў.