На вуліцы Крамко ў Горадні адбылося пашкоджанне трубаправоду. У выніку частка жыхароў гораду засталася без цеплазабеспячэння.
Як паведамляе БелТА, у выніку прарыву трубаправоду цеплатрасы на вуліцы Крамко без абагрэву засталіся 21 шматкватэрны дом, дзіцячы сад і дзве крамы. Цяпер ідуць аднаўленчыя працы, сітуацыя застаецца на кантролі намесніка старшыні аблвыканкаму Андрэя Жука.
Спецыялісты просяць пры выяўленні струменяў вады, што прарываюцца з-пад зямлі, або правалаў грунту паведамляць на тэлефон 115 або ў аварыйную службу цеплавых сетак.
У Менску днём 8 лютага адбылося пашкоджанне трубаправоду каля станцыі метро «Спартыўная». Праз гэта адбылося адлучэнне ад цеплазабеспячэння 11 жылых дамоў і двух адміністрацыйных будынкаў. Абагрэву не было да ночы 9 лютага.
Якуб Хруст belsat.eu