Галоўчанка не хоча злазіць з крэсла прэм’ера

Лукашэнка зняў урад 3 лютага, але ён працягне працу да фармавання новага. Выглядае на тое, што Галоўчанка, хоць сам і падпісаў пастанову аб складанні ўрадам паўнамоцтваў, вельмі не хоча нікуды сыходзіць.

Ён тут канцэпцыю развіцця да 2040-га года рэпрэзентаваў. І там рост эканомікі ў два разы, за 15 гадоў. Як думаеце, удасца? За папярэднія 15 гадоў у іх выйшла крыху не так, рост усяго 29,5%, або ў 3,3 раза менш.


Да таго ж выйшла статыстыка пра работу прадпрыемстваў за 11 месяцаў 2024-га года. Колькасць стратных павялічылася нязначна, да 713, а вось іх страты выраслі больш як у два разы і складаюць 5 643 300 рублёў.



Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • Эканамічны суд разглядае пазоў аб банкруцтве беларускага марскога параходства.
  • Беларусь падала пазоў Літве на 12 млрд долараў.
  • Чым скончыцца крыжовы паход Трампа?


belsat.eu